КДБ прызнаў ZOLAK «экстрэмісцкім фарміраваннем»

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» супольнасць тэлеграм-канала ZOLAK.

ekstremizm_2.jpg

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» групу грамадзян, звязаных з тэлеграм-каналам ZOLAK (там было 458 падпісчыкаў) і чатам ZOLAK Chat (які ўжо не існуе), паведамляе «Св*бода». 

Інфармацыя ўнесеная ў адпаведны спіс на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Раннія пасты каналу былі прысвечаныя абвінавачанням апанентаў Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 2020 года ў тым, што яны нібыта звязаныя з Крамлём, крытыцы мірнага характару пратэстаў. Апошнім часам фокус быў ссунуты на вайну ва Украіне і ўдзел нацыянальных фармаванняў (у тым ліку беларускіх) у абароне гэтай краіны ад расійскай агрэсіі.