Былога сілавіка асудзілі ў Польшчы за супрацоўніцтва з беларускім КДБ

Суд у Варшаве прызнаў вінаватым былога супрацоўніка сілавых структур Польшчы ў супрацоўніцтве з беларускім КДБ. Гжэгажу М. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам у 1,5 года. Пра гэта паведамляе пракуратура Польшчы.

sud_pravosudie.jpg

Абвінавачванне ў дачыненні да мужчыны было перададзена ў суд у траўні гэтага года. Сам Гжэгаж М. быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года. Следства ў дачыненні да яго вяло Агенцтва ўнутранай бяспекі.

Мужчына прызнаны вінаватым па двух артыкулах за гатоўнасць дзейнічаць у інтарэсах замежнай разведкі і захоўванне боепрыпасаў без неабходнага дазволу.

Раней паведамлялася, што абвінавачаны ў васьмідзесятых гадах мінулага стагоддзя служыў у спецназе польскай міліцыі ZOMO, затым у паліцыі, службу пакінуў у 2001 годзе ў якасці афіцэра памежнай службы.

Паводле reform.by.