Бягуха Крысціна Ціманоўская стала грамадзянкай Польшчы

У сваім Instagram-акаўнце бягуха Крысціна Ціманоўская падзялілася скрынам акта аб прадастаўленні грамадзянства Польшчы. Дакумент быў выдадзены 28 чэрвеня 2022 года, але аб сваім новым грамадзянстве яна паведаміла толькі зараз.

«Так цяжка было пра гэта маўчаць больш за месяц. Але цяпер ужо і сэнсу няма», — напісала спартсменка.

Раней лёгкаатлетка заняла другое месца ў камандным чэмпіянаце Польшчы.

Нагадаем, Крысціна Ціманоўская была вымушана ўцякаць у Польшчу наўпрост з Алімпіяды ў Токіа ў 2021 годзе. Адтуль яе спрабавалі сілком адправіць у Мінск, пасля таго як дзяўчына выказала пратэст супраць непрафесійнай працы трэнерскага штаба. Тады існавалі слушныя падазрэнні, што па вяртанні ў Беларусь яна сутыкнецца з ціскам з боку ўладаў.

Паведамленне аб грамадзянстве Польшчы выклікала неадназначную рэакцыю ў байнэце. Некаторыя карыстальнікі паспяшаліся абвінаваціць Ціманоўскую ледзьве не ў здрадзе. Але тут варта адзначыць, што толькі атрыманне новага пашпарту магло дазволіць Крысціне зноў спаборнічаць, цягнуць жа з гэтым азначала рызыку страціць лепшыя гады спартыўнай кар'еры.

У дадатак набыццё польскага грамадзянства не сведчыць аб страце беларускага. Звычайна ў такіх выпадках атлеты (і не толькі яны) захоўваюць пашпарт Рэспублікі Беларусь. У выпадку перамен у Беларусі Ціманоўская пры жаданні можа зноў выступаць за радзіму, хаця, верагодна, для гэтага ёй прыйдзецца вытрымаць пэўны «карантын».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: