Кінь сабе выклік разам з Пастэрнакам!
Экалагічны фестываль "Пастэрнак" ужо 5 год папулярызуе
экалагічны і вегетарыянскі лад жыцця, праводзіць вялікія івэнты,
экалагічныя акцыі і падтрымлівае розныя гарадскія ініцыятывы і
ініцыятывы здаровага ладу жыцця.
У гэты раз у рамках летняга фэсту "пастэрнакаўцы" вырашылі кінуць выклік сваім гасцям і запусцілі чэлендж #веган21дзень.
На 21 дзень сумесна з экалагічным фестывалем "Пастэрнак" у цябе есць магчымасць змяніць свой лад жыцця. Далучайся да чэленджу і мяняй свае прынцыпу ў лепшы бок — як мінімум, на 21 дзень. Адмоўся ад прадуктаў жывёльнага паходжання, не выкарыстоўвай адзенне і іншыя побытавыя прадметы з прадуктаў жывёльнага паходжання (скуры, поўсці, воўны і г.д.), а таксама адмаўляйся ад побытавай хіміі і касметыкі, пратэставанай на жывёлах.
Змяняй планету ў лепшы бок! І калі вырашыў паўдзельнічаць — выкладвай свае поспехі ў Instagram і стаў хэштэг #веган21день.
Кажуць, што для таго, каб зрушыцца "з мёртвай кропкі" існуе вельмі просты і дзейсны спосаб: за 21 дзень звычка фарміруецца і далей вы робіце нешта карыснае ўжо на аўтамаце.
Такім чынам, мы прапануем вам часовы і кароткі 21-дзённы эксперымент.
Так што наперад, да лепшай версіі сябе! Самых актыўных удзельнікаў чэленджу арганізатары экафестывалю 2 чэрвеня запросяць на фестываль і падаруюць вялікую экасуму смачных падарункаў!
Генеральны партнёр праекту — расліннае малако OraSi. Даведацца падрабязнасці можна ў афіцыйным акаўнце фестывалю "Пастернак" у Instagram.
Усе навіны і абнаўленні можна знайсці на сайце «Пастернак». падпісвайцеся на старонкі ў Facebook, і Vkontakte. І прыходзьце на фестываль!
Дзень: 2 чэрвеня
Час: с 12:00 до 00:00
Месца: культурны хаб ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
Уваход вольны!
Стаць партнёрам мерапрыемства: project@twoday.by
Паводле прэс-рэлізу