«Кітай, змагайся!» – на табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
На вонкавым электронным табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Мінску з’явіўся бягучы радок са словамі падтрымкі жыхарам Кітаю ў барацьбе з каронавірусам.
Як паведамляецца на сайце Нацбібліятэкі, гэта ініцыятыва пасольства Беларусі ў Паднябеснай. Бягучы радок будзе круціцца да 23 лютага. У ім такія словы па-беларуску і па-кітайску: «Кітай, змагайся! Ухань, трымайся! Беларусь з табою! Zhongguo jiayou, Wuhan jiayou, Bailuosi zhan zai yiqi!».