Кошт бутэлькі гарэлкі павінен быць роўны мінімальнаму дзённаму заробку

Рух "За Свабоду" таксама вырашыў далучыцца да ўжо распачатай антыалкагольнай кампаніі і прапануе шэраг захадаў па дэалкагалізацыі насельніцтва і антытытунёвыя меры. Дэрэчы, гэта — адзін з пунктаў "Народнай праграмы", які тычыцца рэформаў у сферы аховы здароўя.



alkoholj1.jpg

Сярод мераў па зніжэнні спажывання алкаголю і тытуню Рух "За Свабоду" прапануе:
— Значнае павелічэнне акцызаў на алкаголь і цыгарэты (напрыклад, кошт бутэлькі гарэлкі мусіць быць роўны не меней за мінімальны дзённы заробак);
— Забарона продажу піва і моцнага алкаголю ад 22:00 вечара да 10:00 раніцы;
— Вынас продажу цыгарэт і алкаголю ў спецыялізаваныя крамы і шапікі;
— Поўная забарона рэкламы цыгарэт, піва і моцнага алкаголю ў СМІ і на білбордах, а таксама гандлёвых марак вытворцаў цыгарэт і алкаголю;
— Павелічэнне ўзроставага цэнзу на забарону продажу цыгарэт, піва і моцнага алкаголю асобам да 21 года;
— Забарона вырабніцтва і продажу пладова-ягадных він ("чарніла") на ўсёй тэрыторыі Беларусі.