Міністэрства аховы здароўя абвергла дадзеныя аб тым, што беларусы больш за ўсіх п'юць у свеце

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абвяргае інфармацыю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя аб тым, што ў Беларусі самы высокі ўзровень спажывання алкаголю.



Фота ByMedia.net


Як заявіў галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Іван Канаразаў у эфіры праграмы "Галоўны эфір" на "Беларусь 1", краіна знаходзіцца не на першым месца, але ўваходзіць у першую дваццатку.

"Афіцыйная статыстыка кажа, што ў нас спажыванне алкаголю 11,14 л на душу насельніцтва. У параўнанні з 2012 годам ідзе зніжэнне спажывання на 11,2%", — сказаў ён.



Пры гэтым ён прызнаў неабходнасць скарачаць даступнасць алкаголю. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмежаванне месцаў продажаў, узняцці акцызаў на алкаголь, павелічэнні ўзросту, з якога можна купляць алкаголь, скарачэнні часу продажу алкагольных напояў.



Як паведамляў Тэлеграф, Сусветная арганізацыя аховы здароўя апублікавала 12 мая даклад аб становішчы ў галіне алкаголю і здароўя ў краінах свету ў 2012 годзе, у адпаведнасці з якім Беларусь стала сусветным лідарам па спажыванні алкаголю на душу насельніцтва. Так, паводле дадзеных СААЗ, кожны беларус спажывае ў год 17,5 літра чыстага спірту.

telegraf.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Грамадства: галоўнае
Больш цікавага на «Новым Часе»: