Крэмль адмовіўся даваць парады Лукашэнку
Што б гэта значыла?

Фота РІА «Навіны»
«У Крамлі адмовіліся што-небудзь раіць Лукашэнку», — піша расійскае РІА «Навіны». І дадае: «Любыя парады — спроба ўмяшання, чаго РФ не рабіла і рабіць не будзе».
Нагадаем, што ў нядзелю ў Беларусі прайшлі масавыя акцыі пратэста, колькасць удзельнікаў якіх дасягнула жнівеньскіх паказчыкаў. Сёння ў краіне — хваля забастовак з удзелам рабочых, студэнтаў і працаўнікоў іншых сфер.