Як пішуць minsknews.by, ён выказаў шэраг заўваг і выказаў незадаволенасць тэмпамі і ходам развіцця роварнага руху, заслухаўшы
даклад першага намесніка начальніка ўпраўлення спорту і турызму Валянціна Бароўкі.
У працы павінны прыняць удзел не толькі чыноўнікі з адміністрацый раёнаў, але і трэнеры па веласпорце.
На працягу месяца ім неабходна абследаваць кожную вуліцу і паказаць, дзе трэба панізіць бартавы камень, пашырыць роварную дарожку і выканаць іншыя працы. Складзены раней план ужо не адказвае
патрабаванням насельніцтва, канстатаваў М. Ладуцька.
Таксама ў горадзе створаць прафесійны роварны клуб. Адпаведныя матэрыялы будуць разгледжаны на адным з бліжэйшых пасяджэнняў Мінгарвыканкама.
«Адпрацуйце з айчыннымі
вытворцамі велатэхнікі сістэму развіцця роварнага руху. У іх такая ініцыятыва ёсць, — даручыў кіраўнік Мінгарвыканкама. — Яны павінны ўкласці частку грошай у стварэнне клуба.
Неабходна арганізаваць па ходзе руху і сетку аб'ектаў гандлю і пракату ровараў, якая базуецца на прадукцыі айчыннай вытворчасці».
Зараз у Мінску налічваецца каля 300 тыс. аматараў ровара. Іх лік павінен вырасці да 500 тыс., адзначыў Ладуцька.
Але гэта яшчэ не ўсё. Нядаўна Аляксандр Адамянц, заснавальнік і галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса «Новая Еўропа»,
дырэктар Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook пра іншы бок праблемы:
«Мінскія раварысты канчаткова страх страцілі. Хуткасці ўсё павялічваюцца, а з імі і небяспечныя
сітуацыі. Цяпер і на ходніках не адчуваеш сябе ў бяспецы. Мы з жонкай даўно называем іх не інакш, як «забойцы на дарогах». Мабыць, прыйдзецца чакаць публічнага скандалу з крывавымі
ахвярамі, каб нарэшце пачалі рэгуляваць гэты хаос, які творыцца на ходніках Мінска. Я цалкам за развіццё структуры для роварнага руху, але нават у яе адсутнасці нішто не апраўдвае недахоп роварнай
культуры. Аўтахамства квітнее, цяпер вось і роварнае хамства з'явілася...»