Лагвінец просіць пакараць за падробку скаргі

Аўтарка скаргі на пікет па зборы подпісаў у падтрымку намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца сцвяржае, што не пісала яе. Лагвінец просіць пакараць за падробку дакумента.

Фота з vk.com Алеся Лагвінца

Фота з vk.com Алеся Лагвінца


«27.07.2016 года в 18.50, рухаючыся на аўтамабілі па кальцавой дарозе ў раёне Сухарава звярнула ўвагу на фактар, які адцягваў увагу кіроўцаў. На пешаходным мосце праз МКАД луналі сцягі, на кіроўцаў з усталяваных вялізных партрэтаў глядзеў кандыдат у дэпутаты парламента Лагвінец А.І.», — сказана ў скарзе ад імя Вікторыі Гродзь, якая была накіраваная ў выбаркам.


_20160729_150301.jpg


8 жніўня Алесь Лагвінец пазваніў Вікторыі, каб удакладніць у яе абставіны скаргі. Па ягоных словах, Вікторыя заявіла, што у той момант яна не ехала па МКАД, акрамя таго, калі пабачыла фотакопію скаргі, сцвердзіла, што почырк і подпіс не яе. У Лагвінца захоўваецца аўдыёзапіс гэтай размовы.

«Сёння я ў акруговай камісіі спраўдзіў рэгістр уваходнай дакументацыі, падавала нібыта яна сама», — сказаў сайту Pyx.by Алесь Лагвінец.

Па выніках, ён апісаў заяву ў міліцыю пра падроблены подпіс. «Патрабую прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за падробку подпісу і пакараць за тое, што заяву ўзялі не ў той асобы. Акрамя таго, я прашу праверыць аўтэнтычнасць заявы нейкай Шэўчык, якая напісала, што мой пікет ствараў праблемы грамадзянам, а ёй асабіста прапаноўвалі паставіць подпіс за газету», — патлумачыў намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Лагвінец лічыць, што ўсе скаргі былі арганізаваныя ўладамі: ідэалагічным аддзелам Фрунзенскага раёна ці спецслужбамі.

«Улады такім спосабам спрабуюць дыскрэдытаваць незалежных кандыдатаў і не спыняюцца не перад чым. Я ўсведамляю, што на аўтарку скаргі цяпер могуць пачаць ціснуць, акрамя таго міліцыянты могуць зрабіць адпіску замест расследавання», — падкрэсліў адзін з лідараў Руху.

8 жніўня Алесь Лагвінец атрымаў адмову ў рэгістрацыі. Аднак ягоная каманда не спыняе змаганне за адмену гэтага рашэння: 8 жніўня яны падалі скаргу на адмову ў зняцці папярэджання, 10 жніўня дашлюць скаргу на адмову ў рэгістрацыі.

Вольга Быкоўская, pyx.by