Ланцугі салідарнасці — па ўсім Мінску
Увечары ў розных раёнах Мінску людзі сталі ў ланцугі салідарнасці.

Ланцугі салідарнасці былі заўважаныя ў розных раёнах горада. Людзі
збіраліся невялікімі групкамі па 10–30 чалавек. Некаторыя бралі з сабой
бел-чырвона-белыя сцягі.
"Онлайнер" паведамляе, што ланцуг на вуліцы Кашавога разагналі невядомыя людзі ў цывільным адзенні і масках.


Таксама быў разагнаны ланцуг ў Каменнай Горцы. На вуліцах зноў з'явіліся людзі ў чорным у абмундзіраванні.
Ланцугі салідарнасці таксама на Лагойскім тракце, у Лошыцы, на Партызанскім праспекце, на вуліцы Філімонава ды ў іншых месцах.
Паводле onliner.by, сацсетак