Ларысу Шчыракову адпусцілі
Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову адпусцілі пасля допыту.
«Сябры, пасля допыту мяне адпусцілі. Паабяцала губазікаўцам, што яшчэ ў відэаварыянце паклянуся, што журналістыкай займацца не буду. Яны мне, канешне, свае паслугі прапанавалі, але якасць іх здымкаў мне не падабаецца», — напісала журналістка ў Фэйсбуку.
Таксама Ларыса Шчыракова паведаміла, што ў яе вынялі новую тэхніку і не пакінулі пратакола.
Нагадаем, сёння да журналісткі з ператрусам прыйшлі сілавікі. За дзень да гэтага яна публічна заявіла, што сыходзіць з журналістыкі.
Пасля ператрусу Ларысу забралі на допыт.