Лекараў Беларусі могуць прэміраваць за ўпершыню выяўленыя выпадкі раку
У Беларусі плануюць матэрыяльна матываваць лекараў першаснага звяна — паліклінік, амбулаторый — на ранняе выяўленне рака ў пацыентаў. Пра гэта паведаміў журналістам 12 лістапада міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Раней Уладзімір Каранік, займаючы пасаду галоўнага доктара сталічнага анкалагічнага дыспансера, неаднаразова казаў пра тое, што ўчастковыя дактары павінны больш уважліва праводзіць агляд пацыентаў, каб не прапусціць пачатковыя прыкметы раку.
— Гэта і ёсць анканасцярожанасць, — сказаў міністр.
— У Расіі, напрыклад, даплачваюць лекарам з паліклінікі за упершыню выяўлены рак ў пацыента, — дадала міністр аховы здароўя Расійскай Федэрацыі Вераніка Скварцова.
Кіраўнікі беларускага і расійскага ведамстваў прымаюць удзел у пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў аховы здароўя Беларусі і Расіі па праблемах неўралогіі і нейрахірургіі, якое праходзіць у Мінску.