Лічба дня: сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Беларусі
Сярэдні памер дапамогі ў жніўні склаў менш за 15% ад бюджэту пражытачнага мінімуму, паведамляе «Еўрарадыё».
![liczba0110.jpg liczba0110.jpg](/img/v1/images/liczba0110.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У жніўні сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Беларусі склаў 28,9 рублі, інфармуе Белстат. Гэта менш за 15% ад бюджэту пражытачнага мінімуму.
На 1 верасня ў нашай краіне афіцыйна было зарэгістравана 16300 беспрацоўных (за год лічба знізілася на 45,2%). Узровень зарэгістраванага беспрацоўя складаў 0,4%.