Больш за ўсё састарэлых беларусаў працуе ў навуцы

Удзельная вага асоб ва ўзросце 60 гадоў і старэй у колькасці працаўнікоў арганізацый, якія займаюцца навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, складае больш за 21%.

sastarely.jpg

У Беларусі на пачатак 2018 года пражывалі 2041,1 тыс. састарэлых грамадзян, або кожны пяты жыхар краіны.
Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў статыстычным аглядзе да Міжнароднага дня састарэлых людзей, падрыхтаваным Белстатам. Міжнародны дзень састарэлых людзей па ініцыятыве ААН адзначаецца 1 кастрычніка.
Жанчыны ў агульнай колькасці састарэлых людзей складалі 64,4% (1314,9 тыс. чалавек), мужчыны — 35,6% (726,2 тыс. чалавек).
Прычым на 1000 састарэлых мужчын прыпадала 1811 састарэлых жанчын, у гарадскіх паселішчах — 1830 жанчын, у сельскіх населеных пунктах — 1764 жанчыны.
За апошнія дзесяць гадоў колькасць асоб састарэлага ўзросту ў цэлым па рэспубліцы павялічылася на 282,4 тыс. чалавек, або на 16,1%.
У 2017 годзе доля асоб ва ўзросце 60 гадоў і старэй ў колькасці работнікаў арганізацый складала 7%.
Калі разглядаць удзельную вага асоб ва ўзросце 60 гадоў і старэй ў колькасці работнікаў арганізацый па асобных відах эканамічнай дзейнасці ў 2017 годзе, то найбольшая адносная колькасць састарэлых людзей сканцэнтравана ў навуковай сферы — 21,1%. На другім месцы па ўдзельнай вазе састарэлых — вытворчасць вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры. У гэтай сферы працуе 12,8% тых, каму за 60. Яшчэ 12,6% пажылых звязаны з рыэлтам.
Удзельная вага асоб ва ўзросце 60 гадоў і старэй у колькасці работнікаў арганізацый па асобных відах эканамічнай дзейнасці ў 2017 годзе (на канец года; у працэнтах)

  • навуковыя даследаванні і распрацоўкі 21,1%
  • вытворчасць вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры 12,8%
  • аперацыі з нерухомай маёмасцю 12,6%
  • прадастаўленне іншых відаў паслуг 12,5%
  • творчасць, спорт, забавы і адпачынак 12,2%
  • адукацыя 11,4%

Узрост не з'яўляецца перашкодай для стварэння сям'і. У 2017 годзе ў сталым узросце заключылі шлюбны саюз 943 жанчыны і 1497 мужчын, пры гэтым у 757 выпадках абодва з тых, хто заключаў шлюб былі ва ўзросце 60 гадоў і старэй.
Паводле thinktanks.by