Зняволены ў Беларусі брытанскі бізнесовец Алан Сміт вярнуўся на радзіму

Грамадзянін Вялікабрытаніі Алан Сміт быў атрымаў двухгадовы тэрмін у Беларусі па абвінавачванні ў арганізацыі незаконнай міграцыі. «Новы час» падрабязна асвятляў тыя праблемамі, з якімі яму давялося сустрэцца ў калоніі «Віцьба-3», дзе ён адбываў пакаранне. Але цяпер пакуты грамадзяніна Вялікабрытаніі скончыліся і ён паспяхова вярнуўся на радзіму.

alan_1.jpg

У допісе, які ён пакінуў на сваёй старонцы Facebook ён напісаў: «нарэшце я на дэмакратычнай глебе з сям'ёй! Я ўдзячны кожнаму смеламу беларусу».