Літва і Польшча просяць беларускіх актывістаў быць асцярожнымі
«Мы не ведаем, на што здольны рэжым».
![photo_2021_05_30_13_39_58.jpg photo_2021_05_30_13_39_58.jpg](/img/v1/images/photo_2021_05_30_13_39_58.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Літоўскія чыноўнікі прапанавалі вылучыць больш сродкаў з дзяржаўнага бюджэту для абароны беларускіх палітыкаў і бежанцаў, якія пражываюць у Літве. І папрасілі апазіцыйных актывістаў устрымацца ад размяшчэння асабістай інфармацыі ў сацыяльных сетках.
Польшча таксама просіць беларускіх актывістаў быць асцярожнымі. Па словах намесніка міністра замежных спраў Паўла Яблонскі: «Мы не ведаем, на што здольны рэжым».