Прэм'ер-міністр Літвы заклікала да санкцый супраць кампаній, звязаных з БелАЭС
Адпаведную заяву яна зрабіла ў інтэрв'ю брытанскай газеце Financial Times.
Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыд Шыманіце заклікала Еўрасаюз разгледзець ўвядзенне санкцый у дачыненні да кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве БелАЭС.
Адпаведную заяву Інгрыда Шыманіце зрабіла ў апублікаваным у нядзелю інтэрв'ю брытанскай газеце Financial Times.
На яе думку, ЕС павінен вывучыць «усе віды санкцый» супраць уладаў Беларусі, уключаючы магчымыя рэстрыктыўныя меры ў дачыненні да розных сектараў эканомікі і абмежаванне доступу да фінансавых рынкаў, а таксама ўдзельнікаў будаўніцтва БелАЭС.