Людзі з усяго Мінска ідуць у цэнтр калонамі
Далучаецца больш і больш раёнаў.
30 жніўня на Марш міру і незалежнасці ў цэнтры Мінска збіраюцца жыхары горада.
Як і падчас мінулых нядзельных акцый, жыхары збіраюцца ў калоны ў сваім раёне і рушаць у цэнтр разам.
Работніка МАЗа ідуць па Партызанскім праспекце.
Людзі ідуць з Лошыцы, з Заводскага раёна.