Дзяўчыны зрабілі крэатыўную акцыю на плошчы Незалежнасці
Такім чынам яны своеасабліва павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з народзінамі.
![Фота: тэлеграм Фота: тэлеграм](/img/v1/images/photo_2020_08_30_11_52_06.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: тэлеграм
Да плошчы Незалежнасці падышлі дзяўчыны ў нацыянальных касцюмах. Так як плошча ачэплена, ім давялося ісці ўздоўж агароджы і "выкаціць гарбуза" прама пад агароджу.
У беларускіх традыцыях "выкаціць гарбуза" (выкаціць гарбуз) - азначае адмову дзяўчаты ад жаніха і з'яўляецца абразлівым для мужчыны.
![Фота: тэлеграм Фота: тэлеграм](/img/v1/images/photo_2020_08_30_11_52_06__2_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: тэлеграм