Лукашэнка праапераваны
Аляксандру Лукашэнку зрабілі аперацыю на каленным суставе.
![lukaszenka_xakiej.jpg lukaszenka_xakiej.jpg](/img/v1/news/full/lukaszenka_xakiej.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта заявіла ягоная прэс-сакратарка Наталля Кірсанава (Эйсмант).
Яна сцвярджае, што Лукашэнка атрымаў траўму падчас адной з хакейных трэніровак.
«Аперацыя была планавай, але з-за шчыльнага графіка прэзідэнта правесці яе раней было немагчыма. Цяпер прэзідэнт адчувае сябе здавальняюча. Ён знаходзіцца ў сваёй загараднай рэзідэнцыі.
Для рэабілітацыі спатрэбіцца 3-4 дні. Свае абавязкі прэзідэнт выконвае ў поўным аб'ёме», — заявіла прэс-сакратар.
Аперацыю правялі ў лечкамісіі.
nn.by