Лукашэнка: Я ненавіджу нацыяналістаў
Выкарыстанне ў зносінах той ці іншай мовы не павінна станавіцца прычынай раз'яднання ў грамадстве.
Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на семінары са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі БДПУ.
«Я ненавіджу нацыяналістаў, бо гэта радыкальныя людзі, якія абавязкова, як ва Украіне, прывядуць да катастрофы ў грамадстве.
Я іх неяк спрабую трымаць на ланцугу, каб яны не сарваліся і не наламалі дроў, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Яны ж працэс беларускай мовы [сказаў па-беларуску — НН]
— роднай, сакавітай (гэта сапраўды так) — ператвараюць у прадмет раздраю ў грамадстве, чаго быць не павінна. Мова не павінна быць прадметам, нагодай і прычынай гэтага
раздраю».
Лукашэнка пры гэтым адзначыў, што гаворка не ідзе пра нацыяналістаў у добрым сэнсе слова, якія любяць Беларусь і сваю родную мову.
БелТА