Лукашэнка падпісаў закон, які дазваляе абмяжоўваць інтэрнэт

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які ў выпадку пагроз нацбяспецы дае ўладам Беларусі права абмежаваць працу сетак электрасувязі.

1458209473.jpg

Дакументам прадугледжваецца, што ў мэтах папярэджання сітуацый, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, дзяржавай могуць быць прыняты меры па абмежаванні функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі, якія ўваходзяць у іх (скарачэнне часу і аб'ёмаў іх выкарыстання, змяненне рэжымаў працы), прыпынення функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі, якія ўваходзяць у іх (часовага спынення іх работы).
Рэгулятарам паказаны Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце. Аператары электрасувязі ў выпадку невыканання патрабаванняў аб прыпыненні або абмежаванні функцыянавання сетак электрасувязі могуць страціць ліцэнзію.