Лукашэнка пакрытыкаваў... і пахваліў расійскае ТБ
Кіраўнік Беларусі прызначаючы новых кіраўнікоў дзяржаўных СМІ краіны, заклікаў іх не ўжываць тыя формы працы, якія выкарыстоўваюцца расійскімі тэлеканаламі.

Фота 15min.lt
«Патрэбныя перамены. Калі вы ў мяне спытаеце, якія, я вам проста скажу: глядзіце замежнае тэлебачанне. Навінныя перадачы, «Еўраньюс» стаў неяк больш спакойным каналам, CNN, BBC, выбірайце найлепшае па крупінках, але самы лепшы арыенцір — расійскае тэлебачанне.
Выдатна працуе тэлебачанне, але нам ні ў якім разе нельга скаціцца на тыя пазіцыі і тыя формы працы, якія сёння існуюць на расійскіх каналах.
Але прафесійна — здымкі, аператарская праца — проста малайцы. Змест? У нас свайго хапае» — падсумаваў Лукашэнка.
Наша Ніва