Лукашэнка абнавіў склад Рады бяспекі

Указам кіраўніка краіны № 49 ад 1 лютага 2018 года абноўлены склад Савета бяспекі Беларусі. 

Наталля Качанава, фота zviazda.by

Наталля Качанава, фота zviazda.by

Згодна з дакументам, у склад Рады бяспекі ўключаны кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Двігалёў, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо, паведамляе belapan.com. Са складу Рады бяспекі выключаныя Аляксандр Косінец, Сяргей Гурулёў, Леанід Мальцаў.
Косінец узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта са снежня 2014 па снежань 2016 года, Гурулёў да 2017 года ўзначальваў Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, а Мальцаў да снежня 2016 года быў старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.