Міністр юстыцыі Польшчы сустрэнецца з беларускімі актывістамі

Пра згоду польскага міністра сустрэцца з беларускімі актывістамі паведаміла журналістам прэс-сакратар Патрыцыя Лёсэ. "Калі гэта голас дэмакратычнай апазіцыі Беларусі, то міністр, безумоўна, будзе адкрыты для сустрэчы з прадстаўнікамі гэтых арганізацый з увагі на клопат аб юрыдычных стандартах у Беларусі. Аднак трэба разумець, што міністр Говін не можа і не плануе ўплываць на рашэнне незалежнага суда", — патлумачыла Патрыцыя Лёсэ.

Пра згоду польскага міністра сустрэцца з беларускімі актывістамі паведаміла журналістам прэс-сакратар Патрыцыя Лёсэ.

"Калі гэта голас дэмакратычнай апазіцыі Беларусі, то міністр, безумоўна, будзе адкрыты для сустрэчы з прадстаўнікамі гэтых арганізацый з увагі на клопат аб юрыдычных стандартах у Беларусі. Аднак трэба разумець, што міністр Говін не можа і не плануе ўплываць на рашэнне незалежнага суда", — патлумачыла Патрыцыя Лёсэ.

Нагадаем, што 5 студзеня на імя міністра юстыцыі Польшчы Яраслава Говіна паступіў зварот ад імя пяці беларускіх і міжнародных арганізацый. Беларусы папрасілі асабістай сустрэчы з міністрам, каб абмеркаваць некалькі праблемных пытанняў. Гаворка ідзе пра шматгадовы пераслед судом у Беластоку палітэмігранта Андрэя Жукаўца і рашэнне суда ў Быдгашчы пра фактычную забарону бел-чырвона-белага сцяга на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы.

Пад зваротам да міністэрства юстыцыі Польшчы падпісаліся Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў", “Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі, "Малады Фронт", “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і "Еўрапейская Беларусь".

Адзначым, што гэта будзе не першай сустрэчай прадстаўнікоў арганізацый на вышэйшым узроўні ў Польшчы. 22 снежня 2011 года яны сустрэліся з намеснікам генпракурора Польшчы Робертам Гернандам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны шматлікія факты парушэння правоў актывістаў беларускай апазіцыі з боку польскіх пракуратураў. Па выніках размовы, актывісты ацанілі яе як паспяховую.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў