Маці палітвязня: «Хацелася б спадзявацца, што на волю ён выйдзе значна раней»

Маці палітвязня Мікіты Емяльянава атрымала ад яго ліст, з якога даведалася, што сын атрымлівае не ўсе лісты і на яго аказваецца ціск.

photo_2020_11_18_22_51_15.jpg


"У Мікіты ўсё нармальна, — кажа маці, — але праблемы ёсць са спінай, перыядычна заязджае ў ШІЗА, і з лістамі праблемы зноў. Шмат ад каго лісты не ўручылі ўвогуле. І людзі перасталі атрымліваць ад яго лісты ўжо другі месяц. Але адвакат кажа, што ён ўсім заўжды адказвае. Гэта ужо не першы выпадак. Не дапамагаюць ні скаргі, ні звароты.
Мікіта таксама перадаваў прывітанне для палітвязняў Іллі Валавіка і Міхаіла Жамчужнага.
Хацелася б спадзявацца, што на волю ён выйдзе значна раней".
Мама звяртаецца да незалежных СМІ з просьбай публікацыі паведамлення, з надзеяй, што пасля агалоскі ў СМІ, перапіска наладзіцца, а ціск на яе сына спыніцца.
Падтрымаць Мікіту Емельянава можна лістом ці паштоўкаў па адрасе::
вул. Крупской 99А, г. Магілёў, Турма-4, камера 98, 212011, Емельянаву Мікіце Ўладзіміравічу