МАК адхіліў двух беларускіх трэнераў ад Алімпіяды
Двух беларускіх трэнераў адхілілі ад Алімпіяды з-за спробы адправіць Крысціну Ціманоўскую ў Беларусь
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пазбавіў акрэдытацый двух чальцоў беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Токіа з-за справы лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай.
Гаворка ідзе пра трэнераў Юрыя Майсевіча і Артура Шумака. Яны ўжо пакінулі Алімпійскую вёску па загадзе МАК.
Раней Ціманоўская заявіла, што Майсевіч і Шумак прымушалі яе зняцца з Алімпіяды і вярнуцца ў Беларусь. У інтэрнэце быў апублікаваны запіс размовы спартсменкі з імі.
- 1 жніўня Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі зняў Крысціну Ціманоўскую з Алімпіяды ў Токіа. Ад яе запатрабавалі вярнуцца ў Беларусь. Гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як Ціманоўская раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай алімпійскай зборнай.
- Ціманоўская, калі прыехала ў аэрапорт Токіа, папрасіла паліцыю аб дапамозе. Яна заявіла, што баіцца затрымання ў Беларусі. Спартсменка засталася ў Японіі і атрымала польскую гуманітарную візу. 4 жніўня яна прыбыла ў Польшчу.
- МАК прызначыў дысцыплінарную камісію для расследавання справы Ціманоўскай.
- Пасля таго, што здарылася з Ціманоўскай, у Беларусь з Германіі вырашыла не вяртацца спартсменка Яна Максімава, якая выступае ў мнагабор'і.
Паводле meduza.io