«Малады фронт» прапануе ўзняць бел-чырвона-белы сцяг разам з дзецьмі
Фотамарафон пад назвай «Праспэкт нацыянальнага сьцягу» запускае арганізацыя "Малады фронт". Для таго, каб прыняць у ім удзел, неабходна сфатаграфаваць з бел-чырвона-белым сцяжком ці стужкай сваіх дзетак або сябе і выкласці на старонцы адмыслова створанай суполкі.

"Прапануем вам фоткаць сваіх дзетак з нацыянальнымі сьцягамі І выкладаць у межах фотакампаніі "Уздымаем Бел-чырвона-белы сьцяг разам!". Фоткайце дзетак, сябе (усе мы Дзеці сваіх бацькоў), выкладайце на старонцы акцыі 14 траўня і атрымоўвайце падарункі! Кожнаму ўдзельніку акцыі падарунак на выбар: налепкі на машыну ці Бел-чырвона-белы сьцяг!", — заклікаюць арганізатары на сваім сайце.
Распачала фотамарафон дачка старшыні "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча — Мара. Бацька сфатаграфаваў дзяўчынку на ровары з бел-чырвона-белымі стужкамі.