Маладзечанскім школам не хапае 20 настаўнікаў-замежнікаў
У школы Маладзечаншчыны накіравалі толькі шэсць спецыялістаў па замежных мовах.
Фота fotokanal.com.
—Найперш не хапае спецыялістаў па англійскай і нямецкай мовах, — кажа інспектар па кадрах аддзела спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Святлана Красненка.
А вось запыт з настаўнікамі матэматыкі перавысілі. Па гэтым прадмеце на горад і раён заяўлялі сем спецыялістаў, а прыслалі восем. Таму з матэматыкамі праблема адпала.
Хапае і настаўнікаў па беларускай і рускай моваў. Іх сёлета нават не размяркоўвалі.
Усяго па размеркаванні прыехала 67 настаўнікаў, з іх трое самі ўладкаваліся на працу. Сем чалавек накіравалі на раён: у Радашкавічы, Краснае і Чысць.
Маладых спецыялістаў атрымалі дзявятая школа і дзясятая гімназія. Сёлета ў гэтыя ўстановы адукацыі прыйдуць па шэсць новых настаўнікаў.
Па словах спадарыні Святланы, не ўсе спецыялісты маюць вышэйшую адукацыю. 15 новых настаўнікаў маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Большасць настаўнікаў накіравалі з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Некаторых размеркавалі з Віцебскага, Гродзенскага і Гомельскага ўніверсітэтаў.
Вольга Юркевіч, www.rh.by