Марафон салідарнасці з Рыгорам Кійко — сёння, 2 ліпеня
Марафон салідарнасці з мастаком Рыгорам Кійко пройдзе 2 ліпеня ў сядзібе Управы БНФ па адрасе Мінск, Чарнышэўскага 3А, а 18 гадзіне.
Аднаму з першых беларускіх палітвязняў патрабуецца тэрміновая хіміятэрапія і аперацыя. Грошы можна пералічваць на рахункі вэб-мані: B315667362087 (беларускія рублі), R171083234228 (расейскія
рублі), Z265654535343 (даляры), E207490272649 (еўра). Можна перадаць і праз валантораў: +375 44 534-91-13 Юлія, +375 29 275-32-12 Тацьцяна, +375 44 771-98-17 Марына.
Першы раз Рыгор Кійко быў зняволены ўвесну 1996 года. Яго затрымалі праз некалькі дзён пасьля Чарнобыльскага шляху падчас пікета ў падтрымку затрыманых на акцыі ўкраінцаў. Пікет быў жорстка
разагнаны. Рыгор Кійко атрымаў цялесныя пашкоджанні. Яго асудзілі на 8 сутак.
23 сакавіка 1997 года Рыгора Кійко затрымалі падчас святкавання Дня Волі, абвінавацілі ў хуліганстве і тры месяцы трымалі ў турме на Валадарскага. У выніку ён атрымаў два гады
«хіміі».
У 2001 годзе Рыгор Кійко ўдзельнічаў у акцыях па абароне Курапатаў супраць пашырэння Мінскай кальцавой дарогі.
8 лістапада 2001 года падчас нападу спецназаўцаў на лагер абаронцаў Курапатаў Рыгор Кійко быў моцна збіты.
Рыгор Кійко нарадзіўся 27 чэрвеня 1951 года ў вёсцы Цалуйкава Луганскай вобласці Украіны ў настаўніцкай сям’і. Неўзабаве сям’я Кійко пераехала на радзіму маці ў Бабруйск. У
1980 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Мастак-кераміст. Сябра Беларускага саюза мастакоў, удзельнік суполкі «Пагоня».
У Беларускім Народным Фронце ад моманту ўтварэння руху і партыі. Пасля расколу БНФ у 1999 годзе — сябра КХП-БНФ.
svaboda.org