Марголін: Перамагчы могуць толькі тыя, хто працуе за ідэю
Леў Марголін прапануе сабраць каманду валанцёраў, матывацыяй якой будуць жаданне пераменаў, самапавага, стварэнне новай будучыні. Пра гэта ён распавёў сайту ucpb.org.
— Зараз ад кампаніі 2015 мала хто чакае нейкіх зменаў. Многія адкрыта кажуць пра кальку 2001-га, 2006-га, 2010-га гадоў ... Але гэта, на мой погляд, у корані няправільна. Ужо зараз можна сцвярджаць, што сітуацыя, у якой будзе праходзіць кампанія-2015, будзе адрознівацца ад ранейшых карэнным чынам. Яна павінна адрознівацца. У цяперашняй сітуацыі важны не толькі кандыдат, не толькі праграма, не толькі стратэгія, важна, каб мы, грамадзяне Беларусі, адчулі сябе людзьмі. Вось паглядзіце: у нашым грамадстве створана атмасфера ўсеагульнага недаверу, усеагульнага цынізму. Любая ініцыятыва, любая новая ідэя наторкаецца на адмоўнае ўспрыманне: маўляў, вось, хочуць іншых абдурыць, а самі — зарабіць.
Каб у краіне адбыліся перамены Леў Марголін прапануе стварэнне каманды валанцёраў, якая насуперак усім традыцыям, якія склаліся за апошнія гады, узялі б на сябе місію абсалютна валанцёрскага, абсалютна бязвыплатнага ўдзелу ў палітычным жыцці краіны, у прыватнасці ў прэзідэнцкай кампаніі.
Пра што яшчэ распавёў намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін, чытайце тут.