Масква пагражае Кіеву судом у выпадку нявыплаты доўгу
Расія мае намер падаць у суд на Украіну, калі Кіеў не выплаціць доўг у памеры 3 млрд даляраў да 20 снежня гэтага года, гаворыцца ў заяве расійскага міністэрства фінансаў.
Як паведамляе ведамства, на гэтым тыдні мінфін атрымаў афіцыйную адмову ад урада ЗША даць гарантыі па абавязацельствах Украіны.
«У сувязі з гэтым нам не застаецца нічога іншага, акрамя як падаць у суд на Украіну ў выпадку невыканання пазычальнікам сваіх абавязацельстваў у поўным аб'ёме 20 снежня бягучага
года, што будзе азначаць суверэнны дэфолт Украіны», — гаворыцца ў заяве расійскага міністэрства.
У лістападзе кіраўнік мінфіна РФ Антон Сілуанаў заяўляў, што Масква гатовая абмяркоўваць наўпрост з Кіевам прапановы па рэструктурызацыі ўкраінскага доўгу. Пры гэтым праграма па рэструктурызацыі
доўгу Украіны перад Расіяй у выпадку яе ўхвалы павінна «суправаджацца гарантыямі рэалізацыі ўкраінскім бокам гэтай прапановы з боку альбо ЗША, альбо ЕС, альбо буйнога банка па ўзгадненні з
РФ», казаў Сілуанаў.
Пазней мінфін заявіў, што Расія не будзе накіроўваць Украіне афіцыйнай прапановы аб рэструктурызацыі доўгу, пакуль МВФ не пагодзіцца даць свае гарантыі.
Паводле "Нашай Нівы"