МХД далі старт кампаніі "Мы не забудзем!"
Маладыя хрысціянскія дэмакраты 14 сакавіка распачалі кампанію “Мы не забудзем!”, прысвечаную памяці зніклых палітыкаў і журналістау — людзям, якія загінулі не толькі за свае перакананні, але і за палітычную дзейнасць.
"Мы пачынаем кампанію менавіта зараз, бо згодна з законам РБ у гэтым годзе скончваецца тэрмін дзеяння і справы будуць здадзеныя ў архіў, і мы ўжо не даведаемся праўды", — падкрэсліла старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч.
Яна адзначыла, што раней ладзіліся розныя акцыі ў падтрымку зніклых, але пасля 2010 года гэта скончылася. "Сёння рэжым хоча знішчыць апазіцыю: выгнаць за мяжу, альбо прымусіць маўчаць у Беларусі. Мы павінны паказаць, што моладзевы рух супраціву не зломлены! Ён існуе! І наша мэта — дамагацца раследавання, інфармаваць насельніцтва, міжнародныя супольнасці. Ізноў яднаць вакол гэтай праблемы вядомых праваабаронцаў, палітыкаў, журналістаў. Падымаць пытанне на нова. У нас толькі год!" — заявіла лідарка МХД.
Таксама Марына Хоміч прапанвала далучыцца да вечарынаў, якія МХД будзе ладзіць штомесяц 16 чысла. Зараз жа прапануецца падпісаць петыцыю генеральнаму пракурору Беларусі Аляксандру Канюку і
старшыне Следчага камітэту Валянціну Шаеву з заклікам правесці расследванне дадзеных спраў. Петыцыю можна падпісаць тут.
Прэсавая служба БХД