У Магілёве міліцыя не дала правесці акцыю “Маладым хрысціянскім дэмакратам”
У Магілёве 15 сакавіка міліцыя не дала правесці акцыю “Маладым Хрысціянскім дэмакратам”. Актывісты мелі намер раздаваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь з уклееным у яе фотаздымкам Аляксандра Лукашэнкі, які ў 1994 годзе пад бел-чырвона-белым сцягам даваў клятву на Канстытуцыі.
![1363332634_dsc02401.jpg 1363332634_dsc02401.jpg](/img/v1/news/full/1363332634_dsc02401.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
“Сёння зранку мы хацелі распачаць акцыю прымеркаваную да чарговай гадавіны прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Каля Беларуска-Расейскага ўніверсітэта мы планавалі раздаваць мінакам
Канстытуцыю, аднак да нас падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і папыталі што мы тут робім і ці не збіраемся парушаць грамадскі парадак”, — гаворыць адзін з актывістаў МХД.
Міліцыянты каля паўгадзіны пільнавалі хлопцаў і сышлі адразу як толькі актывісты адмовіліся ад правядзення акцыі. Адметным было тое, што адным з міліцыянтаў быў падпалкоўнік Мажанкоў, які
з’яўляецца начальнікам грамадскай бяспекі міліцыі Магілёва.
Тым часам актывісты адзначаюць, што раздача Канстытуцыі ўсё-роўна адбывалася. 14 сакавіка каля Магілёўскага абласного дыягнастычнага цэнтра.
Такім чынам, хрысцiянская дэмакратычная моладзь Магiлёва хацела нагадаць кіраўнікам аблвыканкама аб галоўных вехах гісторыі, пад якой сімволікай галоўны закон дзяржавы прымаўся і пад якой сімволікай гэты галоўны закон надалей прымаў прысягу прэзідэнта.
![1363332559_dsc02398.jpg 1363332559_dsc02398.jpg](/img/v1/userfiles/images/1363332559_dsc02398.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![1363332585_dsc02399.jpg 1363332585_dsc02399.jpg](/img/v1/userfiles/images/1363332585_dsc02399.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![1363332608_dsc02397.jpg 1363332608_dsc02397.jpg](/img/v1/userfiles/images/1363332608_dsc02397.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![1363332621_dsc02403.jpg 1363332621_dsc02403.jpg](/img/v1/userfiles/images/1363332621_dsc02403.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)