У Жодзіне "Хвалю Салідарнасці" падтрымаў Малады Фронт
14 сакавіка актывісты Маладога Фронту з Жодзіна падтрымалі кампанію БХД “Хваля салідарнасці”, вывесіўшы расьцяжку “Свабоду Палітвязьням” у горадзе.
![17852.jpeg 17852.jpeg](/img/v1/news/full/17852.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Такім чынам маладафронтаўцы выказалі салідарнасць з палітычнымі вязнямі, якія зараз знаходзяцца ў беларускіх турмах, уключна з лідарам Маладога Фронту Змітром Дашкевічам і актывістам Эдуардам Лобавым.
Нагадаем, марафон "Хваля Салідарнасці" пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці - БХД можна тут.