"Хваля Салідарнасці" прайшла ў Гродна (фота)
У час "Хвалі Салідарнасці" Гродна было распаўсюджана болей за 2000 улётак, не ўлічваючы канфіскаваных. Распаўсюд праходзіў па навучальных установах, цырульнях, прадпрыемствах і г.д.

Таксама ўлёткі расклейваліся на прыпынках грамадскага транспарту, слупах, дамах, афішных тумбах.
Нагадаем, марафон "Хваля Салідарнасці" пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Мінску. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці — БХД можна тут.





