Мікалай Аўтуховіч: Прыемная навіна толькі аб тым, што зноў адчыніцца офіс “Вясны”

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 20 сакавіка атрымаў ліст ад палітвязня Мікалая Аўтуховіча, з якім ён знаходзіцца ў сталай перапісцы. Палітвязень дзеліцца сваімі ўражаннямі аб апошніх навінах у грамадскім і палітычным жыцці ў Беларусі.



vinshavanni_bialynichy.jpg

“Я атрымаў ліст ад Мікалая Аўтуховіча, дасланы ім 15 сакавіка, сёння, — кажа Барыс Вырвіч. — Мікалай дзеліцца сваімі апошнімі навінамі і ўражаннямі. Асабліва прыемна, што ён напісаў некалькі цёплых слоў на адрас Праваабарончага цэнтру “Вясна”. У прыватнасці, Мікалай Аўтуховіч піша: “З усяго гэтага, прыемная навіна толькі аб тым, што зноў адчыніцца офіс “Вясны”! Каб не яны, шмат чаго б было інакш. Дзякуй ім за гэта!”.

Не магу не пагадзіцца з Мікалаем, “Вясна” сапраўды робіць вельмі шмат карыснага для ўсяго беларускага грамадства”, — выказаў меркаванне бялыніцкі журналіст.

Барыс Вырвіч таксама паведаміў, што 20 сакавіка дэмакратычныя актывісты Бялыніцкага раёна адправілі віншавальныя паштоўкі з Днём Волі 25 сакавіка ўсім беларускім палітвязням. Удзел у напісанні паштовак прынялі мясцовыя актывісты Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду".


spring96.org