Медцэнтры гатовыя бясплатна дапамагаць пацярпелым за час акцый пратэсту

Шэраг медыцынскіх цэнтраў Мінска і Жодзіна, а таксама асобныя псіхолагі прыватнай практыкі гатовыя аказваць бязвыплатную дапамогу людзям, якія пацярпелі ад актаў гвалту ў краіне, што пачаліся з 9 жніўня. Пра гэта распавёў партал сэрвісу 2doc.

117642233_2787798374773123_8048452744168654569_n_logo.jpg


На сёння ў спісе 10 медцэнтраў. У Менску дапамога пацярпелым на акцыях пратэсту і падчас дзеянняў сілавікоў акажуць лекары наступных спецыяльнасцяў: гінеколаг, гірудатэрапеўт (у выпадку гематом і ўдараў), дэрматолаг, лор, неўролаг, псіхолаг, псіхатэрапеўт, стаматолаг-хірург, тэрапеўт, траўматолаг-артапед, УГД — дыягностыка (УГД мяккіх тканін), фізіятэрапеўт.
У Жодзіне ўрачы-гінеколагі дапамогуць пацярпелым жанчынам, а таксама бясплатна выканаюць для іх гінекалагічнае УГД.
У Менску дапамогу акажуць у медыцынскіх цэнтрах «Блосам клінік», «унукі Гіпакрата», «Вівальдзі медыка», «Расаяна», «Сантана», «псіхалагічны цэнтр развіцця», а таксама псіхолагі прыватнай практыкі Аксана Раманоўская і Людміла Сіняўская.
У Жодзіна за дапамогай можна звярнуцца ў медыцынскі цэнтр «Медыкус».
Раней многія ўрачы і медыцынскія цэнтры Мінска таксама выступілі з падобнай ініцыятывай. У іх спісе стаматалогія "Триамед", медыцынскія цэнтры "Ладэ" і "Форестмед" у Бараўлянах, а таксама асобныя лекары розных спецыяльнасцяў (спіс тут). З дапамогай ініцыятывы BY_Help можна пакрыць выдаткі на платнае лячэнне і медыкаменты, напісаўшы заяўку.
Адгукнуліся таксама цэнтры псіхалагічнай дапамогі і асобныя спецыялісты, гатовыя дапамагаць пацярпелым бязвыплатна — іх спіс можна знайсці ў матэрыяле на tut.by.