Янка Запруднік,Вітаўт Кіпель, Лявон Юрэвіч просяць улады ЗША заступіцца за нявінных людзей у Беларусі
Сябры Беларускага інстытута навукі і мастацтва прынялі калектыўную заяву.
![Фота Радыё Свабода Фота Радыё Свабода](/img/v1/images/piket_minsk_19_19.06.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Радыё Свабода
«Мы, сябры Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў ЗША, асуджаем гвалт і зьдзек з боку дзяржаўных уладаў над мірнымі грамадзянамі Беларусі за іхнае дамаганьне справядлівага падліку галасоў у праведзеных прэзыдэнцкіх выбарах, — гаворыцца ў заяве. — Ганьба цяперашняму ўраду Рэспублікі Беларусь за гвалт над безабароннымі людзьмі, якія дамагаюцца справядлівасьці.
Адначасна мы зьвяртаемся да ўладаў ЗША з просьбай заступіцца за нявінных людзей у Беларусі ўсімі магчымымі палітычнымі й матэрыяльнымі сродкамі».