Медуніверсітэт Беластоку паведамляе аб падтрымцы рэпрэсаваных, асабліва студэнтаў БДМУ
Фінансавая падтрымка ўхвалена кіраўніцтвам Беластоцкага медыцынскага
універсітэта на чале з рэктарам прафесарам Адамам Крэнтоўскі. Пра гэта паведамляе тэлеграм "Белыя халаты".
Грамадзяне Беларусі могуць атрымаць падтрымку ў рамках акцыі, арганізаванай Нацыянальным агенцтвам акадэмічных абменаў (NAWA) "Салідарнасць навукоўцаў".
Акцыя прызначана для падтрымкі навукоўцаў з Беларусі ў правядзенні якасных даследаванняў у падраздзяленнях у Польшчы, а таксама дае магчымасць выкладаць без абмежаванняў.
Другая акцыя — "Салідарнасць са студэнтамі", у рамках якой 150 чалавек атрымаюць стыпендыі для розных універсітэтаў з усёй Польшчы, уключаючы Беласток.
Ведайце, што ў гэты цяжкі час мы з вамі!
Дэпартамент міжнароднага супрацоўніцтва тэл.+ 48 85 686 51 80