Доктара хуткай дапамогі збілі і асудзілі на 15 сутак
У Першамайскім судзе сёння разглядалі справу лекара, кіраўніка змены ХМП
8-й падстанцыі Мінска, Стралкова Дзмітрыя Мікалаевіча, паведамляе тэлеграм "Белыя халаты".
Суд праходзіў па скайпе. Было выразна бачна на маніторы, што лекар збіты. Дзмітрый Мікалаевіч у судзе таксама сказаў аб тым, што збіты пры затрыманні 8 лістапада.
Дзмітрыя Стралкова судзілі паводле 1 ч. народнага артыкула 23.34.
Сваю віну Дзмітрый Стралкоў не прызнаў. Але прысуд — 15 сутак
Сёння ж судзілі паводле артыкула 23.34 і лекара-анколага-хірурга Івашкевіча Юрыя Марыянавіча. Ён таксама не рпызнаў віну, але атрымаў 12 сутак арышту. Такі прысуд у Ленінскім судзе вынесла суддзя Шоцік Т. В.
Юрый Марыянавіч працуе ў РНПЦ анкалогіі Аляксандрава, у яго больш за 30 гадоў стажу.
Да 15 сутак учора прысудзілі доктара выязной брыгады УАЗ ГСХМП, старшага лекар 9 падстанцыі хуткай дапамогі г. Мінска Карагулькіна Вадзіма Алегавіча. Столькі ж учора атрымала і медыцынская сястра-анестэзістка Ермалаевай Наталля.