Міхаіл Гарбачоў трапіў у бальніцу

Былы прэзідэнт СССР, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Міхаіл Гарбачоў 9 кастрычніка трапіў у бальніцу з-за абвастрэння хваробы.



gorby.jpg

«У мяне апошнія сем дзён стан быў больш-менш, але сёння я ў бальніцы. Адбылося абвастрэнне. Я ляжу пад маніторынгам, увесь у дратах», — распавёў Гарбачоў. Ён са шкадаваннем адзначыў, што хвароба перашкодзіла яму сачыць за нобелеўскім тыднем.

У 2011 годзе былы генеральны сакратар ЦК КПСС , першы і апошні прэзідэнт СССР перанёс складаную аперацыю на хрыбетніку ў адной з клінік Мюнхена. У красавіку 2013 года ён не змог паехаць у Лондан на пахаванне Маргарэт Тэтчэр з-за пагаршэння стану здароўя і ўзнікла неабходнасць тэрмінова прайсці курс лячэння.

Улетку таго ж года Гарбачова шпіталізавалі ў Цэнтральную клінічную бальніцу ў сувязі з тым, што ён некалькі гадоў пакутуе ад цяжкай формы дыябету і перанёс некалькі аперацый.

“Дождь”