Міхаіл Гарбачоў: «Трэба сабраць усіх, пасадзіць у цяплушкі — і ў Магадан»
Як вядома група дэпутатаў Дзярждумы РФ патрабуе распачаць крымінальную справу супраць Міхаіла Гарбачова, якога вінавацяць у развале Савецкага Саюза. Дэпутаты ўжо накіравалі запыт на імя генеральнага пракурора Юрыя Чайкі.
Фота РІА Навіны
Сярод ініцыятараў пакарання Грабачова — «адзінарос» Яўген Фёдараў (ён нядаўна шукаў «нацыянал-здраднікаў з пятай калоны», камуніст Іван Нікітчук, аўтар паправак аб спрошчанай выдачы расейскага грамадзянства рускамоўным жыхарам былых рэспублік СССР, і Алег Дзенісенка, адзін з аўтараў «антытэрарыстычнага закона», які пашырае паўнамоцтвы ФСБ і ўзмацняе кантроль над НДА і распаўсюджваннем дадзеных у інтэрнэце; а таксама дэпутат ад ЛДПР Міхаіл Дзегцяроў (ён хацеў забараніць долар і перайменаваць Крым у Таўрыду).
Карэспандэнты Новай газеты пацікавіліся ў экс-прэзідэнта СССР, Міхаіла Гарбачова, што ён сам думае пра ініцыятыву дэпутатаў і магчымае пакаранне.
— Паколькі ўсе пытанні ў Расеі ўжо вырашаны, засталася, мабыць, адна невялікая справа — пасадзіць Гарбачова. Вось што магу сказаць з гэтай нагоды. Паколькі Белавежскае пагадненне ратыфікаваў тагачасны парламент (амаль аднагалосна ) — трэба сабраць усіх, пасадзіць у цяплушкі — і ў Магадан.
А групу дэпутатаў, якія падпісалі гэту заяву, задзейнічаць у якасці канвою. Вядома, Барыса Мікалаевіча прыцягнуць ўжо не атрымаецца... Але тут на дапамогу можа прыйсці царква.
Іншыя ўдзельнікі «Белавежскай пушчы» яшчэ жывыя. Іх можна на досвітку… Без суда і следства.
А гэтую, цяперашнюю Думу, — таксама распусціць. Яна ж з'явілася ў выніку таго, «нелегітымнага», галасавання. Толькі куды ж гэтыя балезныя падзенуцца?, — разважае Міхаіл Сяргеевіч.