Мікалай Аўтуховіч не можа паўнавартасна харчавацца
Палітзняволены Мікалай Аўтуховіч фактычна не можа паўнавартасна харчавацца з-за праблемаў з зубамі, — кажа кіраўнік арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву" Алег Волчак.
Прадпрымальнік, ветэран Аўганскай вайны з Ваўкавыску адбывае ў гарадзенскай турме 5 гадоў і 2 месяцы зняволення нібыта за захоўванне 5 патронаў ад паляўнічай стрэльбы. Па словах Алега Волчака, нягледязчы на турэмную ізаляцыю і праблемы са здароўем, ён трымаецца мужна.
— У яго дасюль праблемы з зубамі — злятаюць масты, якія яму некалі зрабілі, таму ў яго вялікая з гэтым праблема. Улічваючы, што застаўся год і два месяцы, і артыкул не такі ўжо і страшны, маглі б на ўмоўна-датэрміновае па стану здароўя накіраваць. Чаму Аўтуховічу не могуць зубы зрабіць? Канвой толькі возіць на суды і перамяшчэнне, а ў горад ніхто яго вазіць не будзе, — паведаміў Алег Волчак.
.
У заканадаўстве не прапісаны нормы, як дзейнічаць у такой сітуацыі. Аднак відавочна, што адсутнасць патрэбнай медычнай дапамогі груба парушае закон.
Па словах праваабаронцы, хаця цяжка спадзявацца на ўмоўна-датэрміновае вызваленне Аўтуховіча — раней ён быў прызнаны злосным парушальнікам рэжыму, аднак нельга выключаць, што можа быць прынятае палітычнае рашэнне па яго вызваленню.
Паводлеracyja.eu