У Нью-Ёрку пікетавалі прадстаўніцтва Беларусі пры ААН (фота)

12 мая ў Нью-Ёрку каля 25 беларусаў  пікетавалі  будынак  Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, пратэстуючы супраць планаванага прыезда міністра  замежных справаў  Уладзіміра Макея, а таксама патрабуючы ад уладаў неадкладнага вызвалення палітычных вязьняў.



img_9764_1.jpg

Пікет у Нью-Ёрку. Фота Дзмітрыя Шчыгельскага

Уладзімір  Макей,  які  знаходзіцца  пад міжнароднымі санкцыямі, меўся наведаць  Нью-Ёрк  дзеля ўдзелу  ў  сустрэчы  высокага  ўзроўню ААН па пытанню   супрацьдзеяння  гандлю  людзьмі.

img_9782_1.jpg

Таксама  мелася  адбыцца афіцыйная  сустрэча з генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам. Аднак у апошні  момант  стала вядома пра адмену паездкі міністра, які замест Нью-Ёрка  накіраваўся ў складзе працоўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у  Арменію.

img_9786_1.jpg

Беларусь у Нью-Ёрку прадстаўляе намеснік міністра Рыбакоў, праграма   якога,  у  параўнанне  з  планаванай  праграмай  міністра, скарочная да мінімуму — большасць сустрэчаў адмененая.
 

img_9797_1.jpg

Тым  ня  менш,  нью-ёркскія  беларусы  вырашылі  выказаць сваю нязгоду супрацоўніцтвам  ААН  з  рэжымам,  які  ажыццяўляе  сапраўдны гандаль людзьмі  —  выбівае  крэдыты  і  прэфэрэнцыі  ў абмен  на вызваленне палітычных  вязьняў.

img_9799_1.jpg

 Пікетоўцы скандавалі “Не гандлю з дыктатарам! Не супрацоўніцтву з дыктатарам!”

img_9819_1.jpg


У  пікеце,  які  быў арганізаваны арганізацыяй “Беларусы ў выгнанні”, узялі  ўдзел  дырэктар гэтай арганізацыі Дзмітры Шчыгельскі, старшыня Беларуска-амерыканскага  задзіночання  (БАЗА) Ганна Сурмач, намеснік старшыні  Беларуска-амерыканскага  альянса “Пагоня” Яўген Барысевіч ды іншыя асобы.

img_9836_1.jpg

img_9865_1.jpg

img_9825_1.jpg