Міліцыя шукае фанатаў, якія ездзілі на матч у Львоў

«Што вы рабілі ў Львове? На футбол з апазіцыянерамі ездзілі?» — такімі пытаннямі міліцыя пачынае правяраць людзей, якія выяжджалі ва Украіну напярэдадні футбольнага матчу паміж зборнымі Украіны і Беларусі, што прайшоў 5 верасня.



eb9ab423_325f_4e37_aeb1_0febfbd077f4_w640_r1_s_cx0_cy10_cw0.jpg

Як апавяла "Радыё Свабода" Аксана Карпавец, яна прыехала у Львоў тым самым цягніком, што і фанаты — 5 верасня. Ездзіла ў Львоў на Кангрэс культуры Усходняга партнёрства.

Ёй патэлефанавалі з Жыткавіцкага РАУС, па месцы рэгістрацыі, і спыталі, ці не ездзіла яна на футбольны матч і ці не бачыла чагосці падазронага. На пытанне, чаму міліцыя гэтым цікавіцца, ёй адказалі, што на матч ездзіла шмат апазіцыянераў. А таму зараз усіх, хто ездзіў у Львоў, правяраюць.
 

«Міліцыянт удакладняў, калі я перасякла мяжу, што за кангрэс, на які я ездзіла. І калі я распавяла, што на матчы не была і не ведаю, ці былі там апазіцыянеры, ён выбачыўся і скончыў размову», — распавяла Карпавец.
 

На футбольны матч у Львове 5 верасня прыехала большай за тысячу фанатаў з Беларусі. Напярэдадні Яяны правялі сумесную акцыю па здачы крыві для ўкраіснкіх вайскоўцаў, прайшлі разам маршам ды стадыёна, а ўжо падчас гульні мелі агульныя крычалкі.
 

У той час як Парашэнка падзякаваў беларускім фанатам за падтрымку Украіны, беларускія памежнікі зладзілі вобшук тых, хто вяртаўся пасля матчу з Украіны.

Потым «Напад» на фанатаў зрабіў Генадзь Давыдзька, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі. Ён спачатку назваў іх юнымі нацыстамі, потым збіраўся выбачыцца, але неўзабаве вярнуўся ды сваіх словаў, сказаўшы, што па-іншаму не можа іх назваць.