Мінабароны пацвердзіла крушэнне самалёта і гібель двух лётчыкаў
Пад Баранавічамі пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць.

Праявіўшы мужнасць і гераізм, пілоты імкнуліся адвесці самалёт ад населенага пункта. Пераканаўшыся, што траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за жылымі дамамі, лётчыкі катапультаваліся, цытуе паведамленне Мінабароны тэлеграм-канал TUT.BY.
На жаль, абодва лётчыкі загінулі.

Палёт выконвалі камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі 116-ы шаб маёр Нічыпорчык Андрэй Уладзіміравіч і лейтэнант Куканенка Мікіта Барысавіч — лётчык звяна вучэбна-баявой эскадрыллі на Як-130 116-ы шаб.
Іншых ахвяр і разбурэнняў няма.