Момант падзення самалёта ў Баранавічах трапіў на відэарэгістратар
Падзенне Як-130 у Баранавічах 19 траўня трапіла на відэарэгістратар. Відэазапіс авіякатастрофы самалёта, які быў даслана ў рэдакцыю чытачамі, апублікавала «Intex-press».

Кадр з відэа «Intex-press»
Трагедыя адбылася ва Усходнім мікрараёне ўчора ўдзень.
Відэа, дасланае чытачом «Intex-press»
Трагедыя адбылася ва Усходнім мікрараёне ўчора ўдзень. Падчас крушэння ваеннага самалёта Лідскай штурмавой авіябазы Як-130, якое адбылося ў Баранавічах, загінулі два лётчыкі — камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі 116-й штурмавой авіяцыйнай базы маёр Андрэй Нічыпарчык (1987 года нараджэння) і лейтэнант Мікіта Куканенка (1998 года нараджэння) — лётчык звяна вучэбна-баявой эскадрыллі 116-й штурмавой авіяцыйнай базы. Абодва лётчыкі былі жанатыя, у Андрэя Нічыпорчыка засталіся трое дзяцей.