Мінабароны падняло баявыя верталёты супраць паветраных шароў з «антыдзяржаўнай сімволікай»
Міністэрства абароны інфармуе пра спробу парушэння паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь.

«Шлях свабоды» ў Вільні 23 жніўня, ілюстрацыйнае фота
«23 жніўня каля 19:30 дзяжурнымі сіламі ВПС і войскаў СПА была спынена правакацыя з боку Літоўскай Рэспублікі ў раёне Волкаўшчына Ашмянскага раёна. З сумежнай тэрыторыі быў запушчаны зонд з васьмі паветраных шароў з антыдзяржаўнай сімволікай», — гаворыцца ў заяве.
— Дзякуючы дзеянням экіпажаў верталётаў МІ-24 са складу дзяжурных сіл СПА палёт паветраных шароў быў спынены без прымянення зброі. Ваеннае ведамства падрыхтавала адпаведныя матэрыялы і накіравала іх у Міністэрства замежных спраў Беларусі для падрыхтоўкі ноты літоўскаму боку, — заканчваецца рэліз.
onliner.by